And let the art begin! "Пейзажы зімовых Дудутак". . Нарэшце наведаў Дудуткі зімой. Раю зрабіць гэта хаця б дзеля таго, каб параўнаць іх з летнімі; як мінімум - дзеля разнастайнасці) З плюсаў: нават у не самую святочную нядзелю турысты ёсць, так што адзінокім сябе не адчуваеш) Але ж людзей няшмат, а гэта значыць, што можна спакойна, не спяшаючыся пагутарыць з гандлярамі; паслухаць гукі дуды; пачаставацца натуральнай ежай, зробленай з мясцовых прадуктаў: сырам, маслам, хлебам; пагрэцца ля сапраўднай рускай печы, з зачараваннем назіраючы за полымям... І, канешне, заснежаны выгляд навакольнага асяроддзя цешыць вока) З мінусаў: пры наяўнасці ветра можа быць крыху няўтульна, асабліва на адкрытай мясцовасці. Але ж гэта хутка выпраўляецца цёплым адзеннем, кубкам гарачай гарбаты ды прыемнай размовай з сябрам) А калі побач ёсць аўтамабіль - дык гэта зусім цудоўна!) Так што, падводзячы вынік, кажу: "Вандруйце!" P. S.: Млын - прыгажун, як і заўсёды!😉 . #зима #зимазагородом #зимняядеревня #дудутки #мельница #пейзаж #зимняяприрода #winter #winteroutsidethecity #wintervillage #dudutki #mill #landscape #winternature #минск #беларусь #minsk #belarus #aleksandrkozikred